1 траўня ў Фаніпалі недалёка ад Менска пахаваюць 56-гадовага доктара ўльтрагукавой дыягностыкі Ільлю Лемязу.
Сьмерць калегі Свабодзе пацьвердзілі ў прыватным сталічным мэдцэнтры, дзе ён да апошняга часу працаваў. Калегі кажуць, што ягоны сыход стаў для іх нечаканасьцю.
Характарызуюць яго як прыязнага чалавека і высокакляснага спецыяліста. Па словах калег у яго быў пацьверджаны тэст на каранавірус, апошнім часам ён знаходзіўся на самаізаляцыі дома ў Фаніпалі.
У гісторыі хваробы Ільлі Лемязы, па словах калегаў, пазначаная «неўдакладненая пнэўманія». Пры гэтым хаваць памерлага рэкамэндавана ў закрытай труне. Апошні час доктар знаходзіўся дома на самаізаляцыі.