Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Расеі заразіўся каранавірусам і самаізаляваўся

абноўлена

Міхаіл Мішусьцін
Міхаіл Мішусьцін

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін паведаміў прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну аб тым, што захварэў на каранавірус і сыходзіць на самаізаляцыю, паведамляе расейскае агенцтва РИА-Новости.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Паважаны Ўладзімір Уладзіміравіч, толькі што стала вядома, што тэсты, якія я здаў на каранавірус, далі станоўчы вынік. У сувязі з гэтым і ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Расспажыўнагляду я адпаведна павінен выконваць самаізаляцыю, выконваць прадпісаньні лекараў. Гэта неабходна зрабіць, каб засьцерагчы маіх калегаў», — сказаў Мішусьцін Пуціну.

Сустрэча прайшла ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.

Выканаўцам абавязкаў прэм’ера на час яго хваробы прызначаны першы намесьнік Андрэй Белавусаў. Прэмʼер паведаміў, што мае намер выконваць самаізаляцыю, але ўрад нават у яго адсутнасьць будзе актыўна працаваць, а сам ён будзе знаходзіцца на сувязі, паведамляе агенцтва ТАСС.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін папрасіў Мішусьціна «патэлефанаваць яму са шпіталя».

«Я хачу пажадаць вам выздараўленьня, папраўляйцеся. Думаю, вы будзеце заставацца ў такой жа добрай форме, прымаць удзел у выпрацоўцы рашэньняў па падтрымцы грамадзянаў», — заявіў ён.

  • За апошнія суткі ў Расеі выяўлена больш за сем тысяч выпадкаў заражэньня каранавірусам. 101 чалавек памёр. Агульная колькасьць інфікаваных з пачатку ўспышкі дасягнула 106 498 чалавек. Памерлі 1073 з тых, хто захварэў, ачунялі 11 619 чалавек.
  • Масква працягвае лідзіраваць паводле колькасьці выяўленых выпадкаў заражэньня каранавірусам — за суткі дыягназ каранавіруснай інфэкцыі пацьвердзіўся ў 3093 жыхароў сталіцы Расеі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG