Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці пяройдуць на цалкам беларускамоўныя квіткі


Квіток на аўтобус у Гомлі
Квіток на аўтобус у Гомлі

У Гомельскай вобласьці пяройдуць на цалкам беларускамоўныя квіткі ў транспарце. Пра гэта гаворыцца ў адказе Гомельскага аблвыканкаму на зварот Аліны Нагорнай, якая прадстаўляе ініцыятыву «Ўмовы для мовы».​

Цяпер квіткі на беларускай мове выкарыстоўваюць толькі ў самім Гомлі.

Калі гэта адбудзецца? Пасьля заканчэньня друкарскіх блянкаў білетнай прадукцыі.

Пры гэтым ня факт, што беларуская мова будзе выкарыстоўвацца на квітках, якія друкуюцца праз пасажырскія тэрміналы і касавыя апараты. Рашэньне аб беларусізацыі гэтых квіткоў павінны прыняць рэспубліканскія органы, напісана ў адказе.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG