Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі пайшла на спад колькасьць сьмерцяў ад COVID-19. І эканоміка


Вуліца ў гарадку Ронда ў правінцыі Малага, Гішпанія, 26 красавіка 2020
Вуліца ў гарадку Ронда ў правінцыі Малага, Гішпанія, 26 красавіка 2020

Гішпанія 30 красавіка зафіксавала самую нізкую сутачную сьмяротнасьць ад каранавірусу за апошнія шэсьць тыдняў.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Колькасьць выпадкаў сьмерці, зьвязаных з каранавірусам, за апошнія суткі склала 268 — гэта самая нізкая лічба з 20 сакавіка, паводле паведамленьня Міністэрства аховы здароўя краіны.

Пра гэта паведамляе Reuters, адзначаючы пры тым, што змаганьне з пандэміяй каранавірусу адбываецца коштам значнага скарачэньня эканомікі Гішпаніі.

Паводле папярэдніх зьвестак, эканоміка Гішпаніі скарацілася на 5,2% у першым квартале гэтага году ў параўнаньні з папярэднім пэрыядам.

У Гішпаніі адзін з найгоршых у сьвеце асяродкаў каранавірусу — на сёньняшні дзень у краіне зафіксавалі 237 тысяч выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі і больш за 24 тысячы сьмерцяў. У колькасьці інфікаваных Гішпанія выйшла на другое месца, за ЗША.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG