Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выйшла на 3-е месца ў Эўропе ў прыросьце COVID-19 на душу насельніцтва


Калі падлічыць адносную колькасьць новых выпадкаў каранавірусу, то Беларусь апынаецца на трэцім месцы ў Эўропе — рост новых выпадкаў на 97 чалавек на мільён насельніцтва. Больш, чым у Беларусі, новых захварэлых на мільён насельніцтва было толькі ў мікрадзяржавах Ватыкане і Сан-Марына.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Па дадзеных сайту worldometers. info, 28 красавіка ў Беларусі было выяўлена 911 новых выпадкаў інфікаваньня каранавірусам. У гэтым паказьніку — абсалютнага прыросту — яна была на 16-м месцы ва ўсім сьвеце, і на 5-м — у Эўропе, пасьля Гішпаніі, Францыі, Італіі і Нямеччыны.

Аднак розныя краіны маюць розную колькасьць насельніцтва: рост захворваньня ў Беларусі ў 911 выпадкаў прыпадае на 9,4 мільёна насельніцтва, а рост, напрыклад, у Нямеччыне, 1154 чалавек на 83 мільёны насельніцтва.

І калі падлічыць колькасьць новых выпадкаў захворваньня на мільён насельніцтва, то Беларусь ужо на трэцім месцы ў Эўропе ў гэтым паказьніку. У Беларусі ён учора склаў 97 новых хворых на мільён насельніцтва. Больш, чым у Беларусі, новых захварэлых на мільён насельніцтва было ў Эўропе ўчора толькі ў мікрадзяржавах Ватыкане і Сан-Марына.

Сярод эўрапейскіх краінаў з колькасьцю насельніцтва больш за 50 тысяч чалавек Беларусь была ўчора на першым месцы ў колькасьці новых выпадкаў захворваньня на мільён насельніцтва.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG