Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў разабрацца з забудоўнікам, калі яму паказалі дом з арнамэнтам за 153 тысячы рублёў


Скрыншот: president.gov.by
Скрыншот: president.gov.by

Аляксандру Лукашэнку паказалі жылыя аднакватэрныя дамы ў вёсцы Завойць Нараўлянскага раёну. Цана жытла з аддзелкай, але без інжынэрных сетак перавышае 153 тысячы рублёў. Лукашэнка сказаў, што цэны на такія дамы могуць быць меншымі і папрасіў каштарыс выдаткаў.

Падчас візыту ў Нараўлянскі раён Лукашэнку паказалі два жылых аднакватэрных дома, якія пабудавалі па праекце Сьветлагорскага домабудаўнічага камбінату. Кожны дом мае тры пакоі, агульная плошча дома 83,4 квадратных мэтра.

Лукашэнка запатрабаваў каштарыс выдаткаў і сказаў, што цэны на такі дом не павінны перавышаць 120 тысяч рублёў.

«Калі дзесьці завышаецца кошт па-бандыцку, ня трэба зь імі мець справаў», — сказаў Лукашэнка.

На думку кіраўніка дзяржавы, акрамя аднакватэрных дамоў трэба будаваць дамы на некалькі сем'яў.

Лукашэнка неаднаразова даручаў разабрацца з цэнаўтварэньнем на новазбудаванае жыльлё. Кіраўнік дзяржавы ўхваліў праект указу аб абмежаваньні ў 5% рэнтабэльнасьці жытла, што будуецца за сродкі грамадзянаў. Калі ж забудоўнік укладае ўласныя сродкі, каб пасьля прадаць гатовае жытло грамадзянам, абмежаваньняў ня будзе.

Паводле праграмы будаўніцтва жыльля на 2020 год, зацьверджанай урадам, у 2020 годзе ў Беларусі ўзьвядуць 4 мільёны квадратных мэтраў жытла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG