Мэдыкі будуць атрымліваць з адмысловага прафсаюзнага фонду страхаваньня ад 600 да 5 000 рублёў. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміла намесьніца старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч, паведамляе БЕЛТА.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле яе, гэта будзе тычыцца і лекараў, якія непасрэдна працуюць з хворымі на каранавірус, сярэдняга мэдпэрсаналу, кіроўцаў хуткай дапамогі і іншых.
«Хто сыходзіць на бальнічны ліст праз тое, што заразіўся каранавірусам, выконваючы свае прафэсійныя абавязкі, будзе атрымліваць 600 рублёў з гэтага фонду», — прывяла прыклад Алена Манкевіч.
Паводле яе, дапамогу мэдыкам будуць аказваць і непасрэдна прафсаюзныя арганізацыі аховы здароўя. 200 рублёў атрымаюць мэдыкі, якія будуць знаходзіцца на бальнічным да 21 дня і тым, хто перанясе каранавірус у больш лёгкай форме.