Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць памерлых ад каранавірусу па ўсім сьвеце перавысіла 200 тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Мэдыкі вывозяць цела памерлага ад каранавірусу ў Маскве, 21 красавіка 2020 году

Агульная колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу ў сьвеце на раніцу 26 красавіка перавысіла 203 тысячы чалавек. Сумарная колькасьць выпадкаў захворваньня ва ўсіх краінах — больш за 2,9 мільёна чалавек.

25 красавіка больш за ўсё выпадкаў каранавірусу пацьвердзілі ў ЗША, Бразыліі і Расеі: 35,4 тысяч, 6,2 тысячы, 5,9 тысяч адпаведна. За апошнія суткі ад каранавірусу памерлі 6069 чалавек, траціна сьмяротных выпадкаў за гэты час прыпадае на ЗША — 2065 чалавек.

Лідэр па колькасьці хворых і памерлых на сёньняшні дзень — ЗША (больш за 939 тысяч хворых, амаль 53,8 тысяч памерлых). Губэрнатар Нью-Ёрку заявіў, што горад прайшоў праз «21 дзень пекла» — мінулыя дні ў горадзе памірала ў сярэднім па 400 чалавек у дзень.

На другім месцы па колькасьці хворых — Гішпанія: больш 223 тысяч хворых, 22,9 тысяч памерлых. Апошнія дні там паступова пачала зьніжаецца колькасьць новых выпадкаў заражэньня, пачалі аслабляць карантынныя захады. Зь нядзелі дзецям да 13 гадоў будзе можна гуляць на вуліцы адну гадзіну ў дзень у суправаджэньні дарослых. Прэм’ер-міністар краіны паабяцаў, што калі паказьнікі заражэньня зьнізяцца, то і астатнім гішпанцам можна будзе выходзіць на вуліцу гуляць і займацца спортам.

Па колькасьці памерлых пасьля ЗША найбольш пацярпела Італія — каля 195 тысяч хворых і 26,3 памерлых. Упершыню за апошнія дні тут зьменшылася колькасьць хворых у хатняй самаізаляцыі (цяпер іх каля 82 тысяч). 4 траўня ў краіне скончыцца карантын, а крыху пазьней — абяцаюць адкрыць музэі і археалягічныя помнікі, такія як Калізэй і Пампэі. Але пра адкрыцьцё межаў пакуль казаць рана.

У суседняй Расеі па стане на дзень 25 красавіка COVID-19 дыягнаставалі ў амаль 75 тысяч чалавек, памёр 681 чалавек, яшчэ 6250 чалавек паправіліся. Толькі ў Маскве з 26 сакавіка памерлі 404 чалавекі з каранавірусам, прычым за апошнія тры дні, зь вечара 22 красавіка, 116 чалавек, больш за чвэрць.

У Польшчы колькасьць заражаных перавысіла 11 тысяч, агульная колькасьць ахвяраў — 524 чалавекі. Закрыцьцё школ працягнулі да 24 траўня, пры гэтым бацькі дзяцей да 8 гадоў могуць атрымаць дадатковую дапамогу па догляду. Аднак з 4 траўня ў краіне плянуюць адкрыць спартыўныя пляцоўкі і месцы для заняткаў спортам на адкрытым паветры.

Ва Украіне ўжо 8125 хворых і 201 памерлы. Ўлады забаранілі наведваць могілкі ў дні памінаньня памерлых. Выключэньне — выпадкі, калі трэба пахаваць памерлага.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG