Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лепш бы я за дэзэртырства адседзеў, але быў бы здаровы». Гісторыя ліквідатара, які змагаецца за сваю пэнсію. Відэа


Ліквідатар Ігар Кудзян 15 гадоў змагаецца, каб дзяржава прызнала, што ягоныя хваробы зьвязаныя з чарнобыльскай аварыяй, і прызначыла яму адпаведную пэнсію.

Ігар Кудзян у 22 гады, адразу пасьля аварыі на ЧАЭС, быў адпраўлены ахоўваць 30-кілямэтровую зону. Вярнуўся праз паўгода. У 1987 годзе ў сям’і Ігара і Тацяны Кудзяноў нарадзіўся сын, але празь месяц памёр ад заражэньня крыві. У 1989 годзе нарадзілася дачка, але і яна памерла праз дзьве гадзіны. Пасьля Ігар стаў моцна хварэць. На сёньня ён мае больш за 15 дыягназаў і перанёс некалькі апэрацыяў на сэрцы. Але беларуская дзяржава лічыць, што гэта не зьвязана з Чарнобылем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG