Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўмовах пандэміі бізнэс ідзе на звальненьні, зьніжэньне заробкаў, няпоўны працоўны дзень. Вынікі апытаньня


Хатні офіс, ілюстрацыйнае фота

Ва ўмовах пандэміі ключавыя праблемы для беларускага бізнэсу — падзеньне выручкі і захаваньне ранейшых ставак арэнднай платы, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя апытаньня, якое правёў Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтар (BEROC) сумесна зь Бізнэс-школай ІПМ.

Вынікі апытаньня апублікаваныя на сайце «Кавіданоміка Беларусі», прысвечаным сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне. Было апытана 143 прадпрымальнікі.

Паводле прадстаўнікоў бізнэсу, найбольш значныя праблемы зьвязаныя:

  • з рэзкім скарачэньнем попыту на ўнутраным рынку (78,3% рэспандэнтаў),
  • з арэнднай платай і падаткамі, памеры якіх засталіся бязь зьменаў (на гэта ўказалі 57,3%).
  • Усё больш бізнэсаў сутыкаецца з праблемай ліквіднасьці
  • і ростам дэбіторскай запазычанасьці.

Адмена або субсыдаваньне выплатаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва аказалі б значны ўплыў на здольнасьць выжыць у бліжэйшыя тры месяцы, мяркуюць апытаныя бізнэсоўцы.

Як вырашаюць праблемы

Большасьць апытаных спрабуюць вырашаць ўзніклыя праблемы шляхам скарачэньня іншых выдаткаў (пра гэта казалі 81,8% рэспандэнтаў).

46,2% зьніжаюць заробак і прэміі, пераходзяць на няпоўны працоўны дзень.

Да звальненьняў прыйшлося зьвярнуцца 18,9% кампаній, а 13,3% вымушаныя ісьці на прыпыненьне дзейнасьці, — адзначаецца ў камэнтары аўтараў дасьледаваньня.

23 красавіка падчас чарговай нарады Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што прадпрымальнікам варта разьлічваць у першую чаргу на саміх сябе. Калі нехта хоча, каб яму далі, хай скажа, дзе гэта ўзяць, канстатаваў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG