Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія ByCovid19 запускае службу псыхалягічнай падтрымкі мэдыкаў


Кампанія дапамогі беларускім лекарам ByCovid19 пачынае пошук псыхолягаў і псыхатэрапэўтаў-валянтэраў, якія гатовыя працаваць на гарачай лініі для мэдыкаў.

«Сёньня мэдпэрсанал ўвесь час знаходзіцца ў крытычнай сытуацыі, барацьба з COVID-19 даецца вельмі нялёгка. Мы пастаянна атрымліваем просьбы псыхалягічнай падтрымкі ў гэтай сытуацыі, і дзякуючы нашым партнэрам зьявілася магчымасьць арганізаваць гарачую лінію псыхалягічнай падтрымкі для лекараў», — адзначае адзін зь ініцыятараў кампаніі Андрэй Стрыжак.

Паводле Стрыжака, для ахвотных дапамагчы прадугледжаны гнуткі графік, да 5 гадзін занятасьці штодзень. Канец прыёму і разгляду заявак — 27 красавіка. На наступны дзень апоўдні трэнэр Ігар Ільюкевіч правядзе навучальны трэнінг.

Заяўкі на аказаньне псыхалягічнай падтрымкі можна пасылаць сюды.

Дадатковая інфармацыя для тых, хто шукае дапамогі, і хто хоча дапамагчы, на сайце ініцыятывы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG