Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым квартале 2020 году Беларусь заняла другое месца ў інфляцыі на постсавецкай прасторы 


Цэны ў Беларусі і Расеі (параўнаньне)
Цэны ў Беларусі і Расеі (параўнаньне)

Як сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз апэратыўных зьвестак статыстыкі, за студзень–​сакавік 2020 году цэны ў краіне павялічыліся на 2,74%.

На першым месцы Ўзбэкістан (2,8%), сьледам за Беларусьсю апынуліся Кіргізстан (2,7%), Таджыкістан (2,6%), Азэрбайджан і Казахстан (па 2,3%). У астатніх дзяржавах тэмпы не такія істотныя, а ў Эстоніі цэны, наадварот, зьнізіліся — на 0,6%.

У 2019 годзе Беларусь была шостай у росьце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі колішняга СССР (4,73%), у 2018-м — чацьвёртай (5,64%), у 2017-м — дзявятай (4,59%).

Беларускі ўрад разьлічвае, што па выніках бягучага году рост цэнаў не перавысіць 5%. У той жа час незалежныя эканамісты прагназуюць, што лічбы будуць вагацца ў межах 8-12%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG