Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыя адной зь першых у Эўропе адкрые рэстараны


Вена
Вена

Канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц абвясьціў у аўторак, 21 красавіка, што рэстараны і гатэлі ў краіне адкрыюцца з 15 траўня. Акрамя таго, з 15 траўня ў краіне паступова пачнуць адкрывацца школы.

Да гэтага, 1 траўня, у Аўстрыі адкрыюцца вялікія крамы, гандлёвыя цэнтры і цырульні.

Больш падрабязны плян выхаду з карантыну будзе прадстаўлены на наступным тыдні. Аднак, як папярэдзіў Курц, жыхары Аўстрыі павінны будуць па-ранейшаму захоўваць дыстанцыю.

Аўстрыя пачала паступова здымаць абмежавальныя захады тыдзень таму, 14 красавіка. Тады ў краіне адкрыліся невялікія крамы плошчай да 400 квадратных мэтраў, крамы для садаводаў і крамы будаўнічых тавараў, а таксама сады і паркі.

Насіць ахоўныя маскі ў грамадзкіх месцах, у прыватнасьці ў транспарце, у Аўстрыі абавязкова.

Аўстрыя лепш за іншыя эўрапейскія краіны спраўляецца з эпідэміяй каранавірусу. Па дадзеных амэрыканскага ўнівэрсытэту Джонса Гопкінса, які ў онлайн-рэжыме вядзе статыстыку пандэміі, у Аўстрыі выяўлена амаль 15 тысяч выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Ахвярамі эпідэміі стаў 491 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG