Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатку ці ляўрэата міжнароднай Букераўскай прэміі праз пандэмію абвесьцяць пазьней


Джордж Сондэрс, ляурэат Букераўскай прэміі за 2017 год
Джордж Сондэрс, ляурэат Букераўскай прэміі за 2017 год

Цырымонію ўручэньня міжнароднай Букераўскай прэміі перанесьлі ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Ляўрэатка ці ляўрэат адной з самых прэстыжных узнагародаў у літаратуры будзе абвешчаны ня ў траўні, а ў канцы лета.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У заяве Букераўскага фонду гаворыцца: «Абвяшчэньне сьпісу кандыдатаў на прэмію было прачытана беспрэцэдэнтнай колькасьцю чалавек і выклікала жывую рэакцыю, але доступ да кніг цяпер праблематычны. У размовах з Букераўскім фондам выдаўцы падкрэсьлівалі, што распаўсюджваньне кніг сур’ёзна падарвана пандэміяй COVID-19, так што мы робім захады, каб у гэты складаны час аўтары, перакладчыкі, выдаўцы і кнігагандляры знайшлі падтрымку».

У шорт-лісьце прэміі наступныя творы:

  • «The Enlightenment of the Greengage Tree», іранская пісьменьніца Шокуфех Азар, пераклад з фарсі Майкла Хэйнса;
  • «The Adventures of China Iron», аргентынская пісьменьніца Габрыэля Камара, пераклад з гішпанскай Ёны Макінтайр і Фіёны Макінтош;
  • «Tyll », нямецкі пісьменьнік Даніэль Кельман, пераклад зь нямецкай Роса Бенджаміна;
  • «Hurricane Season», мэксыканская пісьменьніца Фэрнанда Мельхор, пераклад з гішпанскай Сафі Хʼюз;
  • «The Memory Police», японская пісьменьніца Ёка Агава, пераклад з японскай Стывена Снайдэра;
  • «The Discomfort of Evening», нідэрляндзкая пісьменьніца Марыка Лукас Рыневэлд, пераклад з галяндзкай Мішэль Хатчысан.
  • Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

    • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
    • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
    • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
    • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

    • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
    • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

    Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

    Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG