Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пацьвердзілі 6264 выпадкі каранавірусу. Памёр 51 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных на 20 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 6264 станоўчыя тэсты на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў Тэлеграме.

Сярод іх

  • у Менску — 3023,
  • Віцебскай вобласьці — 1504,
  • Менскай — 789,
  • Гомельскай — 322,
  • Магілёўскай — 265,
  • Берасьцейскай вобласьці — 185,
  • Горадзенскай — 176.

Як удакладняе Мінздароўя, на раніцу 18 красавіка было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу 19 красавіка — 510, за апошнія суткі — 457 выпадкаў. 18 і 19 красавіка міністэрства не называла колькасьць новых выпадкаў заражэньня каранавірусам у Беларусі.

На 20 красавіка памёр 51 пацыент «з шэрагам хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй» — 4 выпадкі за апошнія суткі (19 красавіка паведамлялі пра 47 сьмерцяў).

Выздаравелі і выпісаныя 514 чалавек, у цяжкім стане — 92 чалавекі.

З пачатку лютага ў Беларусі правялі 102 556 тэстаў на каранавірус.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG