Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўзятары ў ахоўных касьцюмах, асобныя прэс-канфэрэнцыі трэнэраў. Як праходзіць чэмпіянат Беларусі па футболе

У Віцебску прайшоў футбольны матч паміж мясцовай камандай «Віцебск» і берасьцейскім «Дынама». Галоўны трэнэр «Дынама» Сяргей Кавальчук папрасіў правесьці пасьляматчавую прэс-канфэрэнцыю асобна ад свайго віцебскага калегі Сяргея Ясінскага і прыйшоў на яе пасьля таго, як трэнэр «Віцебска» скончыў даваць інтэрвію журналістам. Берасьцейскія заўзятары прыехалі ў масках і ахоўных касьцюмах, віцеьскія фанаты збольшага не засьцерагаліся.

Перад матчас прэс-сакратар аднаго з клюбаў забараніў маскі на полі. Маскі на трыбунах — па жаданьні, але на полі ўсе без выключэньня бяз масак. Нават мэдыкі, якія выходзілі на поле для аказаньня дапамогі, былі бяз масак.

Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягваецца чэмпіянат па футболе. Віцебская вобласьць займае другое месца пасьля Менску па колькасьці інфікаваных COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG