Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з пандэміяй гарачую ваду ў гарадах Беларусі адключаць ня будуць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адключаць гарачую ваду ў траўні, як плянавалі раней, ня будуць, тэрміны адключэньня перанясуць, заявіў падчас сумеснага брыфінгу Міністэрства аховы здароўя Беларусі 16 красавіка першы намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Паводле Генадзя Трубілы, міністэрства «будзе рэкамэндаваць, каб ваду пачалі адключаць не з 11 траўня, а перанесьлі травеньскія адключэньні на больш позьні тэрмін – напрыклад на верасень, перад запускам ацяпленьня».

Таксама, паводле Генадзя Трубілы, цяпер, у сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй, службы ЖКГ абавязаныя штодня мыць і дэзынфікаваць пад’езды.

Гарачую ваду ў Менску сёлета плянавалі пачаць адключаць з 11 траўня. Людзі ўжо пачалі зьбіраць подпісы за скарачэннье тэрмінаў адключэньня гарачай вады або перанясеньне на больш позьні тэрмін.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG