Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень джазу і Вальпургіева ноч


Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

Падзеі 30 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У паганцаў — Вальпургіева ноч або Ноч вядзьмарак. У сярэднявечнай германскай міталёгіі сьвята пачатку вясны прыпадала на хрысьціянскі дзень святой Вальбургі (Вальпургіі). Паводле нямецкага народнага павер'я, якому больш за тысячу гадоў, на сьвята ведзьмаў праходзіў іхны «вялікі шабаш». Некаторыя традыцыі нагадваюць беларускае Купальле.

Міжнародны дзень джазу. Заснаваны ЮНЕСКА ў 2011 годзе з ініцыятывы ЗША. Ініцыятары аргумэнтавалі, што джаз, паходжаньнем амэрыканская форма мастацтва, уяўляе сабой «унівэрсальную музыку свабоды і творчасьці».​

Дзень у гісторыі:

1961 — у Менску адбылося вясельле Марыны Прусаковай і Лі Гарві Освальда, які праз два гады будзе абвінавачаны ў забойстве прэзыдэнта Кенэдзі.

1975 — закончылася вайна ў Віетнаме, сёньня ў гэтай краіне дзяржаўнае сьвята. У ЗША 30 красавіка адзначаецца дзень вэтэранаў вайны ў Віетнаме.

1992 — у Жэнэве было абвешчана, што тэхналёгія Сусьветнай павуціны, ці World Wide Web, цяпер больш вядомай як інтэрнэт, будзе для ўсіх бясплатнай.

1997 — адбыўся першы замах на таджыцкага прэзыдэнта Эмамалі Рахмона. У часе, калі ён прыехаў у Хаджэнт на сьвяткаваньне юбілею мясцовага ўнівэрсытэту, у яго кінулі гранату. Рахмон быў лёгка паранены ў нагу, ахова адкрыла агонь па людзях, былі забітыя і параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — беларускі паэт Янка Журба.

1883 — чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак, аўтар прыгодаў славутага салдата Швэйка.

У гэты дзень памерлі:

1945 — калі пачаўся штурм Рэйхстагу, пакончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер.

2011 — памёр аргэнтынскі пісьменьнік Эрнэста Сабата.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG