Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Мікалая Радзівіла Рудога


Падзеі 27 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі​

1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго яго спалілі.

1919 — падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Горадню.

1945 — БССР была прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.

1996 — у Менску адбыліся масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.​

Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 1996 году
Чарнобыльскі шлях, 26 красавіка 1996 году

У гэты дзень нарадзіліся

1782 — Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.

1791 — Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.

1878 — Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.

У памяці

1584 — памёр Мікалай Радзівіл Руды, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1967 — памёр Мікола Алексютовіч, беларускі філёзаф.

1998 — памёр Вітаўт Тумаш, беларускі гісторык. Тумаш удзельнічаў у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.

2006 — памёр Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага антысавецкага супраціву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG