Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў новыя захады для падтрымкі малога бізнэсу: 12 тысяч рублёў на чалавека


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у пачатку онлайн-нарады з членамі ўраду прапанаваў шэраг новых захадаў для падтрымкі эканомікі і бізнэсу на фоне пандэміі каранавірусу, інфармуе агенцтва «РИА-Новости».

Пуцін даручыў дадаць у пералік найбольш пацярпелых галін кампаніі, якія гандлююць нехарчовымі таварамі ўраздроб.

Акрамя гэтага, прэзыдэнт Расеі прапанаваў:

Даць малому і сярэдняму бізнэсу магчымасьць атрымаць прамую дапамогу ад дзяржавы ў памеры мінімальнага заробку (12 130 рёблёў) на аднаго супрацоўніка пры ўмове захаваньня штатнай колькасьці ня менш за 90% на 1 красавіка.

Ня менш за 75% аб’ёму крэдытаў на заробкі забясьпечыць гарантыямі "Внешэкономбанка", каб зьнізіць рызыкі для камэрцыйных банкаў і павысіць даступнасьць крэдытаў. Распаўсюдзіць гэтыя крэдыты на сярэднія і буйныя прадпрыемствы ў пацярпелых сэктарах эканомікі.

Дапрацаваць сьпіс сыстэмаўтваральных прадпрыемстваў на аснове выразных парамэтраў, прадугледзець для такіх кампаній крэдыты на папаўненьне абаротных сродкаў з субсыдаваньнем па ключавой стаўцы ЦБ.

Накіраваць 200 мільярдаў рублёў на субсыдыі рэгіянальным бюджэтам. Суб’екты змогуць траціць гэтыя грошы на першачарговыя патрэбы.

Накіраваць больш за 23 мільярдаў рублёў на падтрымку авіяцыйнай галіны.

  • Паводле стану на 15 красавіка ў Расеі выяўленыя 24 490 хворых на каранавірус, 1986 чалавек выздаравелі, 198 памерлі ад захворваньня.
  • Мэдыкі Расеі правялі паўтара мільёна тэстаў на COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG