Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя краіны падаўжаюць захады для стрымліваньня каранавірусу


Індыя, Францыя, Нігерыя і шэраг іншых краін працягнулі тэрмін дзеяньня абмежавальных захадаў, накіраваных на стрымліваньне пандэміі каранавірусу, у той час як колькасьць пацьверджаных выпадкаў заражэньня ў сьвеце перавысіла 2 мільёны.

Прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі, у чыёй краіне зафіксавана больш за 10 300 выпадкаў, у аўторак абвясьціў, што карантынны рэжым будзе доўжыцца да 3 траўня.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон працягнуў абмежавальныя захады да 11 траўня, пасьля чаго ўлады пачнуць адкрываць школы.

У Казахстане рэжым надзвычайнага становішча працягнулі да 1 траўня. У Кіргізстане - да 30 красавіка.

У Новай Зэляндыі жыхарам загадалі не выходзіць з дому тры тыдні таму, і хоць улады мяркуюць, што пік эпідэміі пройдзены, прэмʼер-міністар Джасінда Ардэн у аўторак падкрэсьліла, што гэта не азначае, што небясьпека абмінула.

Міжнародны валютны фонд у панядзелак ухваліў пакет у памеры 500 мільёнаў даляраў, каб дапамагчы 25 краінам, адмяніўшы іх даўгавыя плацяжы на паўгода. Сярод гэтых краін: Аўганістан, Конга, Гаіці, Малі, Сьера-Леонэ і Емэн.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG