ПРААН пералічыць Беларусі 250 000 даляраў, якія пойдуць на падтрымку нацыянальнай сыстэмы аховы здароўя, дапамогу найбольш уразьлівым групам, аналіз наступстваў і пілятаваньне каротка- і доўгатэрміновых рашэньняў, накіраваных на пераадоленьне нэгатыўнага ўплыву каранавірусу на сацыяльную сфэру і эканоміку Беларусі.
Плян мераў дапамогі «ураду і людзям Беларусі» уключае:
- Дапамогу ў апэратыўнай закупцы якаснага абсталяваньня, сродкаў мэдычнай аховы і мэдыкамэнтаў з мэтай узмацненьня магчымасьцяў нацыянальнай сыстэмы аховы здароўя па рэагаваньню на выклікі Covid-19;
- Сумесную працу з прыватным сэктарам, нацыянальнымі і мясцовымі партнэрамі па падтрымкі і разьвіцьцю валянтэрскага руху, які неабходны для дапамогі ўразьлівым групам насельніцтва, уключаючы людзей сталага ўзросту і людзей зь інваліднасьцю;
- Ацэнку сацыяльна-эканамічных наступстваў Covid-19 у Беларусі;
- Пілятаваньне лічбавых і інавацыйных рашэньняў па падтрымцы рэгіянальнага разьвіцьця і сацыяльнай мабілізацыі, якія дапамогуць Беларусі апэратыўна справіцца з вынікамі і наступствамі пандэміі.