Локдаўн у Францыі працягнулі да 11 траўня. Тэатраў, канцэртаў і кавярняў ня будзе да ліпеня

Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон абвясьціў у тэлезвароце, што цяперашнія абмежаваньні на перасоўваньні французаў працягнуцца прынамсі да 11 траўня. Паводле Макрона, локдаўн дае плён, але для захаваньня прагрэсу яго трэба працягваць.

Ён таксама заявіў, што канцэртныя пляцоўкі, тэатры і кавярні застануцца закрытымі да сярэдзіны ліпеня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Макрон паведаміў, што за апошні дзень, упершыню за чатыры дні ў Францыі зноў вырасла колькасьць памерлых ад каранавірусу параўнальна з папярэднім днём – памерла 574 чалавек. Агулам у Францыі ад СOVID-19 памерлі 14,967 чалавек, захварэлі 136,779 чалавек.

​
XS
SM
MD
LG