У супрацоўніцы эпідэміялягічнай службы ў Докшыцах пацьвердзілі каранавірус

Докшыцкі цэнтральны раённы шпіталь
Докшыцкі цэнтральны раённы шпіталь

У адной з супрацоўніц Докшыцкага раённага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі пацьвердзілі каранавірус. Цяпер яна ў раённым шпіталі.

Інфармацыю пра гэта Свабодзе паведамілі мясцовыя жыхары, а потым пацьвердзілі і сваякі жанчыны. Сама яна была на бальнічным. У пятніцу ў яе ўзялі тэст на каранавірус, а цяпер прыйшоў станоўчы вынік.

Як цяпер працуе раённы цэнтар гігіены, невядома. Тэлефон галоўнага лекара не адказвае, а ў прыёмнай, калі пачулі пытаньне, кінулі трубку.

Свабода працягвае сачыць за сытуацыяй у Докшыцах, дзе толькі паводле афіцыйнай інфармацыі на мінулым тыдні было 85 чалавек з пацьверджанай пнэўманіяй, у тым ліку і пацыенты з каранавірусам. Намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан 10 красавіка адмовілася назваць колькасьць хворых у Докшыцах.

​
XS
SM
MD
LG