Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніводнай сьмерці ад каранавірусу: чаму сьвет можа павучыцца ў Віетнама


Ханой, 20 сакавіка 2020

Ніводнай зафіксаванай сьмерці і ўсяго сотні пацьверджаных выпадкаў каранавірусу — дзеяньні Віетнаму ва ўмовах пандэміі атрымалі высокую ацэнку з боку Сусветнай арганізацыі здароўя і могуць быць прыкладам для іншых краінаў, паведамляе нямецкае агенцтва dpa.

Нягледзячы на агульную мяжу з Кітаем, камбінацыя раньніх рашучых дзеяньняў, шырокага тэставаньня, энэргічнай карантынізацыі і сацыяльнай еднасьці дазволілі Віетнаму пакуль што пазьбегнуць разбуральных вынікаў пандэміі, якія назіраюцца ў Эўропе і ЗША.

Афіцыйная статыстыка сьведчыць, што цяпер больш за 75 000 чалавек знаходзяцца ў карантыне або ізаляцыі. У краіне дагэтуль праведзена больш за 121 000 тэстаў, зь якіх было пацьверджана толькі 260 выпадкаў захворваньня.

Пакуль што не было ніводнага выпадку сьмерці, зьвязанай зь вірусам, а ўзровень заражэньня застаецца значна ніжэйшы, чым у Паўднёвай Карэі, Сынгапуры і нават Тайвані — краінах, якія ў сусьветных мэдыях звычайна хваляць за эфэктыўны адказ на пандэмію.

Паводле прадстаўніка САЗ у Віетнаме, крытычным было раньняе рэагаваньне краіны на крызіс. Першая тэставая ацэнка рызыкі была праведзеная яшчэ ў пачатку студзеня — неўзабаве пасьля таго, як у Кітаі пачалі паведамляць пра выпадкі захворваньня.

У краіне быў хутка створаны Нацыянальны кіраўнічы камітэт прафіляктыкі і кантролю за Covid-19 пад эгідай віцэ-прэм’ера, які неадкладна рэалізаваў нацыянальны плян рэагаваньня.

Нягледзячы на нязначную колькасьць пацьверджаных выпадкаў, 1 красавіка па ўсім Віетнаме быў абвешчаны локдаўн. Гэткая рэакцыя была значна больш рашучая, чым у Брытаніі або Італіі, дзе выпадкі ўжо лічыліся на тысячы, калі ўрэшце было вырашана спыніць усё грамадзкае жыцьцё.

Посьпеху Віетнаму паспрыяла таксама сацыяльнае адзінства, дысцыпліна і салідарнасьць.

Віетнамскія школы былі зачыненыя з студзеня, а 16 сакавіка пачалася масавая карантынізацыя. З таго часу дзясяткі тысяч людзей, якія ўяжджаюць у Віетнам з пацярпелых краін, праходзілі карантын у шматлікіх лягерах вайсковага стылю. Да 25 сакавіка міжнародныя рэйсы спыніліся зусім. Спыненая і абсалютная большасьць унутраных авіярэйсаў, цягнікоў і аўтобусаў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG