Каранавірус: Больш за 2 тысячы сьмерцяў за суткі ў ЗША, больш за 900 у Брытаніі

Лекар перад шпіталем у Брукліне, Нью-Ёрк, 10 красавіка 2020
Лекар перад шпіталем у Брукліне, Нью-Ёрк, 10 красавіка 2020

ЗША сталі першай краінай у сьвеце, дзе за суткі ад каранавірусу памерлі больш за 2 тысячы чалавек. Паводле зьвесткі Ўніверсытэту Джонса Гопкінса, за 24 гадзіны там памерлі 2108 чалавек.

З пачатку пандэміі ў ЗША памерлі 18 777 чалавек, больш за траціну сьмерцяў прыпадае на штат Нью-Ёрк. Напярэдадні губэрнатар штату Эндру Куома паведаміў, што за суткі там памерлі 777 чалавек.

Усяго ў ЗША інфэкцыя была выяўленая больш чым у паўмільёна чалавек.

У Брытаніі за суткі памерлі 917 чалавек, а ўсяго з пачатку пандэміі 9875 чалавек, паведаміла Бі-Бі-Сі, спасылаючыся на афіцыйныя зьвесткі.

​
XS
SM
MD
LG