Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 1000 чалавек ляжаць з пнэўманіяй у Віцебску. Летась было 600


Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік
Міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік

Штогод у канцы эпідэмічнага сэзону мэдыкі назіраюць павелічэньне колькасьці пнэўманій. Аднак сёлета ў Менску, Віцебску і Віцебскай вобласьці пнэўманій болей чым звычайна. Гэта зьвязаны ў тым ліку і з каранавіруснай пнэўманіяй.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>


Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік падчас прадстаўленьня справаздачы Сусьветнай арганізацыі здароўя па сытуацыі з COVID-19 у Беларусі.

«Па Віцебску каля тысячы пнэўманій на сёньня, — сказаў міністар. — За летась пікавае значэньне па Віцебску было ў раёне 600».

Па яго словах, рост пнэўманій зьвязаны таксама і зь цёплай зімой, бо праз гэта эпідэмічны ўздым пасунуўся на больш позьні пэрыяд.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG