Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 500 інфікаваных за суткі ў Беларусі, больш за 100 тысяч сьмерцяў праз COVID-19 у сьвеце. Вынікі 10 красавіка


У царкве ў Дзятлава жанчына цалуе абраз.
У царкве ў Дзятлава жанчына цалуе абраз.

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 10 красавіка.

  • Афіцыйныя дадзеныя: У Беларусі 19 памерлых, прызнаны 1981 выпадак каранавірусу, плюс 495 за суткі.
  • Колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу ў сьвеце — больш за 100 тысяч, колькасьць захворваньняў — больш за 1,6 мільёна.
  • Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што ахвяруе грошы на дапамогу адзінокім інвалідам і бадзяжным жывёлам падчас пандэміі.
  • У Беларусі другі раз працягнулі школьныя вакацыі — да 18 красавіка. Раней вясновыя вакацыі ўжо працягвалі на 6 дзён, з 6 па 11 красавіка ўключна.
  • Экспэрты Сусьветнай арганізацыі здароўя падчас наведваньня Віцебску заявілі, што з распаўсюдам каранавірусу давядзецца змагацца год-паўтара.
  • Веснавы прызыў у войска праз каранавірус пераносіць не плянуюць, заявіла намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.
  • Ні каталікі, ні праваслаўныя ня будуць пераносіць набажэнстваў Вялікадня і Вербніцы, нягледзячы на сытуацыю з каранавірусам. Аднак каталіцкая царква заклікае вернікаў сачыць за імшой онлайн, праваслаўная царква будзе асьвячаць вербы, яйкі і булкі толькі на вуліцы.
  • Уладзімер Курэйчык, бацька беларускага рэжысэра Андрэя Курэйчыка, захварэў на каранавірус. Ён адпачываў у санаторыі для міліцыянтаў
  • У Брытаніі ад каранавірусу памёр кампазытар і паэт зь Менску Дзьмітры Сьмірноў. Яму быў 71 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG