Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хворых у цяжкім стане МНС можа даставіць у любы пункт краіны


Ілюстрацыйнае фота, машыны МНС

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль не зьвярталася па дапамогу ў Міністэрства надзвычайных сытуацый, але яны гатовыя дапамагаць.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый паведамілі, што далі пералік сваіх магчымасьцяў, лекараў, тэхнікі, мэдабсталяваньня, ахоўных сродкаў, якімі можа скарыстацца пры неабходнасьці Міністэрства аховы здароўя для барацьбы з COVID-19.

«У нас ёсьць мэдыцынская служба, тэхніка, мэдабсталяваньне і сродкі аховы. Калі будзе такая неабходнасьць, то Міністэрства аховы здароўя да нас зьвернецца. Ці патрэбны яму нашы магчымасьці, гэта пытаньне да іх», — сказаў карэспандэнту Свабоды прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Канкрэтызуючы магчымасьці ратавальнікаў, Віталь Навіцкі сказаў, што МНС мае мэдыцынскі модуль і санітарную авіяцыю.

«Мы гатовыя да выкананьня задач перавозкі пацыентаў у любым стане зь любога пункту краіны і ў любы пункт бяз шкоды для іхнага здароўя. Гэта была галоўная праблема, раней не было гэтага модуля. Ён быў набыты Міністэрствам аховы здароўя, перададзены нам. Мы не маглі перавозіць з дапамогай нашых верталётаў людзей сярэдняй цяжкасьці і цяжкага стану. Цяпер ёсьць такая магчымасьць. Але пакуль просьбаў такіх з боку Міністэрства аховы здароўя не было», — сказаў Віталь Навіцкі.

Прадстаўнік МНС не паведаміў, ці ёсьць сярод ратавальнікаў тыя, хто заразіўся ці памёр ад каранавірусу.

«Асабістую інфармацыю пра стан здароўя ратавальнікаў мы не распаўсюджваем», — сказаў ён.

Ці ёсьць небясьпека заражэньня выратавальнікаў каранавірусам?

«З мэдыцынскім модулем усе гэтыя пытаньні вырашаныя. Ён падтрымлівае ўсе функцыі чалавека і абараняе тых, хто знаходзіцца звонку. Гэта ўсё прадугледжана мэдыцынскім модулем».

У канцы лютага ў двары менскай інфэкцыйнай лякарні МНС паставіла намёты «для правільнага рыштунку мэдыцынскага пэрсаналу і пазьменнай працы ў выпадку паступленьня пацыентаў, у тым ліку ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі».

Паводле Віталя Навіцкага, гэтыя намёты паставілі на просьбу Менгарвыканкаму. Ці будуць такія намёты ставіць каля іншых лякарняў і ня толькі ў Менску?

«Гэта пытаньне не да МНС», — сказаў Віталь Навіцкі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG