Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Борыса Джонсана перавялі з рэанімацыі ў агульную палату


Лёнданскі шпіталь Сэнт Томас

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан быў пераведзены з рэанімацыі ў лёнданскім шпіталі Сэнт-Томас у палату агульнай тэрапіі, паведамляе прэс-сакратар брытанскага ўраду.

Борыс Джонсан лёг у шпіталь Сэнт-Томас у нядзелю ўвечары пасьля таго, як яго стан пагоршыўся. На наступны дзень яго перавялі ў рэанімацыю.

У чацьвер прэс-сакратар заявіў, што Джонсан «увечары быў пераведзены з рэанімацыі назад у палату, дзе ён застанецца пад пільным кантролем на раньнім этапе свайго ачуньваньня».

Прэс-сакратар сказаў, што прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі застаецца ў вельмі добрым настроі і дзякуе мэдыцынскаму пэрсаналу за атрыманую дапамогу.

Джонсану ў рэанімацыі былі прызначылі лячэньне кіслародам, аднак яму не рабілі штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Даведаўшыся, што Борыс Джонсан ужо не ў рэанімацыі, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у твітэры, што гэта «выдатная навіна».

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Домінік Рааб працягвае замяшчаць прэм’ер-міністра ў яго адсутнасьць; мяркуецца, што той яшчэ нейкі час застанецца ў шпіталі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG