Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёмая вобласьць. Новы падкаст-сэрыял Зьмітра Бартосіка


Зьміцер Бартосік пачынае падкаст-цыкль падарожжаў па былой Маладачанскай вобласьці. Яна ўзьнікла ў 1944 годзе і зьнікла ў 1960-ым. Але ад той вобласьці засталося некалькі папак з архіву абласнога суда.

Гэта крымінальныя справы і прысуды з грыфам «сакрэтна», якія праліваюць сьвятло на сапраўднае паваеннае жыцьцё Беларусі. І ня толькі паваеннай.

21 частка падкаст-сэрыялу ўжо цяпер даступная на нашым сайце. Вось тут.

Калі б не было гэтай вобласьці, не было б і гэтай забытай тэчкі з колішняга абласнога суду. Таямнічай тэчкі, якую выпадкова знайшоў у звычайным «несакрэтным» архіве гісторык Міхась Чарняўскі.

Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі

У гэтай тэчцы матэрыялы больш як сотні крымінальных судовых працэсаў ад пераможнага 1945-га па адліжны 1958-мы. Памятаеце радкі Высоцкага?

Сто лет бы мне не видеть этих строчек!

За каждой вижу чью-нибудь судьбу.

И радуюсь, когда статья — не очень:

Знать, всё же повезёт кому-нибудь!

Дык вось, у гэтай тэчцы няма тых, каму пашанцавала. Артыкулы спрэс сур’ёзныя. Антысавецкая агітацыя, бандытызм, контрарэвалюцыйная дзейнасьць.

За прамінулыя гады зьмяніліся межы раёнаў. А некаторыя раёны зьніклі цалкам. Шмат якія вёскі былі перайменаваныя. Але ў памяці старажылаў павінны заставацца ня толькі старыя назвы. Ці памятаюць людзі лёсы тых, чые імёны хавае забытая тэчка ўжо няіснага суду?

З сакрэтнай тэчкай пад пахай я еду па колішняй Маладачанскай вобласьці. І самая хутарская вобласьць ізноў праяўляецца на мапе краіны. З паўстаньнямі супраць калектывізацыі, з даносамі на заможных суседзяў, з антысавецкімі ўлёткамі, з допытамі ў МГБ, са збройным супрацівам, з рэлігійнай апантанасьцю, з выпадковымі ахвярамі. З усімі дэталямі жыцьця паваеннай Заходняй Беларусі.

Для паўнейшага пагружэньня ў эпоху мы будзем вандраваць пад беларускія песьні 40-х і 50-х гадоў. А таксама не абмінем увагай тагачасную абласную і раённую прэсу.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 15), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG