Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мэдыцына ў лічбах. Адной карцінкай


Ложкаў беларускіх лякарнях хопіць на кожнага 124-га жыхара Беларусі. Лекараў у краіне — 41 на 10 тысяч чалавек. Глядзім, як беларусы, паводле Белстату, забясьпечаныя мэдыцынскай дапамогай падчас пандэміі.

У поўным памеры тут

Агулам у Беларусі 38,8 тысячы лекараў, 599 лякарняў, 115 тысяч сярэдніх мэдыцынскіх супрацоўнікаў — гэта мэдсёстры, фэльчары і тэхнічны пэрсанал.

Усяго ў лякарнях 75,6 тысячы ложкаў, падлічыў Белстат.

Паводле міністра аховы здароўя Ўладзіміра Караніка, у Беларусі больш за 2 тысячы апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і 1,5 тысячы наркозна-дыхальных апаратаў, якія пры патрэбе можна выкарыстоўваць як ШВЛ. Таксама ў Беларусі 2,2 тысячы рэанімацыйных ложкаў.

Апошнюю статыстыку пра паліклінікі Белстат мае за 2016 год. Тады ў краіне было 2325 паліклінік.

На 2016 год найменш ложкаў у лякарнях было ў Дзяржынскім раёне — 45. Найменш лекараў меў Смалявіцкі раён Менскай вобласьці — толькі 14 чалавек пры насельніцтве ў 46 тысяч чалавек.

З 2016 году колькасьць ложкаў у лякарнях скарацілася на 902 адзінкі. Лекараў жа, наадварот, стала больш амаль на тысячу. Лякарняў паменшала на 37.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG