Экспэрты Сусьветнай арганізацыі здароўя ацэняць эфэктыўнасьць барацьбы з каранавірусам у Беларусі

Мэдыкі на выкліку
Мэдыкі на выкліку

Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) прыбывае 7 красавіка ў Беларусь, паведамілі ў прадстаўніцтве арганізацыі ў Менску.

У складзе дэлегацыі тры экспэрты, якія прыедуць з розных краін цягам дня. На працягу тыдня яны прааналізуюць эфэктыўнасьць захадаў, якія прымаюцца ў Беларусі на барацьбу з каранавірусам. Таксама яны маюць намер вывучыць клінічныя пратаколы і падыходы да аказаньня мэдыцынскай дапамогі.

Запрасіць міжнародных экспэртаў даручыў Аляксандар Лукашэнка. 1 красавіка старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава правяла перамовы з дырэктарам Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі здароўя Гансам Клюге.

3-га красавіка прадстаўнікі арганізацыі па відэасувязі абмеркавалі дэталі візыту зь беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

​
XS
SM
MD
LG