Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ера Брытаніі перавялі ў рэанімацыю


Борыс Джонсан падчас самаізаляцыі, 27 сакавіка
Борыс Джонсан падчас самаізаляцыі, 27 сакавіка

Хворага на COVID-19 прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана перавялі ў рэанімацыю (аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі), паведамляе Бі-бі-сі. Ягоныя абавязкі будзе выконваць міністар замежных спраў Дамінік Рааб.

Прэсавы сакратар прэм'ер-міністра паведаміў, што стан Джонсана пагоршыўся і таго перавялі па рэкамэндацыі ягонай мэдычнай каманды.

У ноч на 6 красавіка Джонсан быў шпіталізаваны для абсьледаваньня ў сувязі з каранавіруснай інфэкцыяй. У яго захоўвалася высокая тэмпэратура.

Раней паведамлялася, што Джонсан шпіталізаваны для плянавых тэстаў і мае застацца ў лякарні Сэнт-Томас у Лёндане толькі на адну ноч.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

55-гадовы Борыс Джонсан паведаміў, што заразіўся COVID-19, у відэазвароце 27 сакавіка. У мінулую пятніцу, 3 красавіка, ён расказваў, што сымптомы ў яго засталіся празь 10 дзён па выяўленьні вірусу, але ён працягвае працу ў самаізаляцыі — у «прэм’ерскім» будынку ў Лёндане, на Даўнінг-стрыт, 10.

Нявеста Джонсана Кэры Саймандз расказвала 4 красавіка, што застаецца дома, бо мае сымптомы каранавірусу, але пакуль ня бачыць патрэбы праходзіць тэст. Яна сама адзначала, што яе турбуе тое, што яна хварэе падчас цяжарнасьці.

Тым часам каралева Вялікай Брытаніі Лізавета ІІ чацьвёрты раз за час на пасадзе зачытала экстраны зварот да нацыі. 5 красавіка яна заклікала брытанцаў да самадысцыпліны і рашучасьці ў час пандэміі, а таксама паабяцала, што «лепшыя дні вернуцца».

Вялікая Брытанія цяпер на 8-м месцы ў сьвеце ў колькасьці выпадкаў COVID-19 (47,8 тысячы) і на 5-м у колькасьці сьмерцяў (4934), распаўсюд вірусу працягвае паскарацца. Але колькасьць выпадкаў на душу насельніцтва там цяпер утрая меншая за Італію і на траціну меншая за ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG