Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя ператварае цягнікі ў шпіталі. Упершыню за 167 гадоў чыгунку закрыюць


Рабочыя перарабляюць цягнік у шпіталь, Індыя.
Рабочыя перарабляюць цягнік у шпіталь, Індыя.

Упершыню за 167 гадоў у Індыі прыпынілася праца чыгункі. Да 14 красавіка 20 тысяч старых саставаў ператвораць у аддзяленьні для людзей, інфікаваных каранавірусам.

За першыя два тыдні падрыхтуюць 5000 філіялаў. Кожны вагон зможа разьмясьціць 16 пацыентаў, мэдсясьцёр і абсталяваньне.

Індыйская чыгуначная сетка зьяўляецца чацьвёртай па велічыні ў сьвеце. Гэта найбуйнейшы працадаўца ў краіне. Нягледзячы на тое, што ў Індыі зарэгістравалі толькі 4288 выпадкаў каранавіруса і 117 выпадкаў сьмерці, мабільныя палаты змогуць падтрымаць сыстэму аховы здароўя ў выпадку рэзкага павелічэньня захваральнасьці.

Да эпідэміі ў Індыі штодня перамяшчалася больш за 20 000 цягнікоў, якія абслугоўвалі 7 349 станцый. Локдаўн краіны, уведзены ўладамі, прывёў да таго, што больш за 68 000 км маршрутаў адмянілі. У Індыі працуюць толькі грузавыя цягнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG