Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйна 440 інфікаваных у Беларусі, падоўжылі вакацыі, больш за 1000 ахвяраў COVID-19 у Францыі. Вынікі 4 красавіка


Валянтэры закупілі 20 тысяч рэсьпіратараў для беларускіх шпіталяў

Мы сабралі для вас галоўныя навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 4 красавіка.

  • На вечар 4 красавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 1,182 мільёна выпадкаў COVID-19. Ад хваробаў, якія выклікаў каранавірус, памерлі звыш 63 925 чалавек. Выпісалі больш за 244 тысячы пацыентаў.
  • У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, выяўлены 440 выпадкаў COVID-19, памерла 5 чалавек.
  • Як паведаміла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, тэрміны вясновых канікул працягваецца на 6 дзён з 6 па 11 красавіка ўключна.
  • Міністэрства спорту рэкамэндавала спыніць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў.
  • Віцебскія ўлады перайшлі на дыстанцыйны прыём грамадзянаў. Цяпер людзям замест асабістага прыёму прапануюць запісвацца на тэлефонны прыём.
  • На Магілёўшчыне прызнаныя 4 выпадкі захворваньня на каранавірус.
  • У Францыі праз эпідэмію каранавірусу з турмаў вызвалілі больш як 6 тысяч чалавек. За суткі праз COVID-19 там памерлі 1053 чалавекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG