Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў спыняюць да 20 красавіка


Малалдыя заўзятары падчас футбольнага матчу ў Жодзіне 27 сакавіка

Міністэрства спорту рэкамэндавала спыніць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў.

Таксама да 20 красавіка рэкамэндуюць не праводзіць спартова-масавыя мерапрыемствы.

Разам з тым, працягнуцца футбольны, хакейны і гандбольны чэмпіянаты. Рэкамэндуецца выконваць эпідэміялягічныя і санітарныя захады падчас іх правядзеньня.

Выезд за мяжу на зборы і спаборніцтвы забаранілі. За спартоўцамі, якія нядаўна вярнуліся з-за мяжы, назіраюць.

Вызначылі чатыры базы, дзе ўвялі санітарна-эпідэмічны рэжым, праводзяць мэдычную рэабілітацыю і назіраюць за спартовымі дэлегацыямі:

  • спартова-аздараўленчая база «Крыжоўка»,
  • база адпачынку «Галяктыка»,
  • цэнтар алімпійскай падрытоўкі ў Раўбічах,
  • цэнтар алімпійскай падрытоўкі ў Заслаўі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG