Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці набліжаемся мы да вакцыны ці леку супраць COVID-19?


Каранавірус распаўсюджваецца па ўсім сьвеце, але да гэтага часу няма лекаў, якія могуць забіць вірус, альбо вакцыны, якая можа абараніць ад яго. Ці далёка мы ад гэтага выратаваньня? Пра гэта — у матэрыяле ВВС.

Як ідзе распрацоўка супрацьядзьдзя?

Дасьледаваньні праводзяцца вельмі інтэнсіўна і ў цяперашні час у распрацоўцы больш за 20 вакцын.

Першае выпрабаваньне вакцыны на людзях было абвешчанае ў мінулым месяцы навукоўцамі з лябараторыі ў амэрыканскім Сіэтле. Яны зрабілі незвычайны крок, прапускаючы любыя дасьледаваньні на жывёлах, каб праверыць эфэктыўнасьць вакцыны.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Аўстралійскія навукоўцы пачалі тэставаць на тхарах дзьве патэнцыяльныя вакцыны. Гэта першае комплекснае даклінічнае выпрабаваньне, якое перайшло да стадыі выпрабаваньняў на жывёлах, і дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што спадзяюцца перайсьці на стадыю выпрабаваньняў на чалавеку да канца красавіка.

Такія выпрабаваньні праходзяць значна хутчэй, чым звычайна, і некаторыя выкарыстоўваюць новыя падыходы да вакцын. З гэтага вынікае, што няма ніякіх гарантый, што ўсё пойдзе гладка.

Але нават калі гэтыя — ці любыя іншыя выпрабаваньні — будуць пасьпяховымі, не варта чакаць, што вытворцы змогуць вырабіць вакцыну сэрыйнай вытворчасьці да другой паловы 2021 году.

Ёсьць чатыры каранавірусы, якія ўжо цыркулююць у чалавеку. Яны выклікаюць катар, і няма вакцыны ні для адной зь іх.

Ці могуць існыя прэпараты лячыць каранавірус?

Лекары правяраюць сучасныя супрацьвірусныя прэпараты, каб даведацца, ці працуюць яны супраць каранавірусу. Гэта паскарае дасьледаваньні, бо, як вядома, іх можна бясьпечна даваць людзям.

Выпрабаваньні праводзяцца ў Англіі і Шатляндыі на невялікай колькасьці пацыентаў з антывірусным сродкам пад назвай рэмдэзівір. Першапачаткова гэты лек быў супраць ліхаманкі Эбалы, але таксама эфэктыўны супраць шырокага спэктру вірусаў.

Падобныя выпрабаваньні ўжо праводзяцца ў Кітаі і ЗША, а вынікі чакаюцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Ці ёсьць лекі, якія засьведчылі сваю эфэктыўнасьць супраць COVID-19
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:00 0:00


Была вялікая надзея, што некалькі лекаў супраць ВІЧ (лапінавір і рытанавір) будуць эфэктыўнымі і супраць Covid-19, але дадзеныя выпрабаваньняў несуцяшальныя.

Яны не палепшылі выздараўленьне і ня зьнізілі сьмяротнасьць у пацыентаў з цяжкой формай Covid-19. Аднак, паколькі выпрабаваньні праводзілася зь вельмі хворымі пацыентамі (амаль чвэрць памерла), магчыма, лячэньне было занадта запозьненым.

Таксама праводзяцца дасьледаваньні з антымалярыйным прэпаратам пад назвай хларакхін. Лябараторныя тэсты паказалі, што ён нібыта можа забіць вірус. Аднак Усясьветная арганізацыя аховы здароўя кажа, што няма канчатковых доказаў яе эфэктыўнасьці.

Ці будзе вакцына абараняць людзей усіх узростаў?

Для людзей сталага веку яна непазьбежна будзе менш пасьпяховай. Гэта не з-за самой вакцыны, але састарэлая імунная сыстэма горш рэагуе на імунізацыю. Мы бачым гэта кожны год пры грыпе.

Ці будуць пабочныя эфэкты?

Усе лекі, нават звычайныя абязбольвальныя, маюць пабочныя эфэкты. Але без клінічных выпрабаваньняў немагчыма даведацца, якімі могуць быць пабочныя эфэкты экспэрымэнтальнай вакцыны.

Хто атрымае вакцыну?

Калі вакцына распрацаваная, то яе вытворчасьць будзе абмежаваная, па меншай меры, на раньніх стадыях, таму важна вызначыць прыярытэты.

Мэдыкі, якія кантактавалі з пацыентамі Covid-19, знаходзяцца ўверсе сьпісу. Захворваньне зьяўляецца найбольш небясьпечным для людзей сталага веку, таму яны былі б прыярытэтам, калі б вакцына была эфэктыўнай у гэтай узроставай групе. Аднак можа быць лепш зрабіць вакцынацыю тых, хто жыве разам зь імі альбо даглядае старых людзей.

Пакуль вакцыны ці леку няма, што можна зрабіць?

Вакцыны прадухіляюць заражэньне і найлепшы спосаб зрабіць гэта на сёньняшні дзень — гэта гігіена.

Калі вы заражаныя каранавірусам, то ў большасьці людзей хвароба працякае ў лёгкай форме, яе можна лячыць дома ложкавым рэжымам, прымаць парацэтамол і піць шмат вады. У некаторых пацыентаў можа разьвіцца больш цяжкая форма і патрабуецца лячэньне ў стацыянары.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG