Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90 тысяч беларускіх невыязных — цяпер і ў расейскай базе


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «пасьпяхова» загрузіла ў расейскі банк дадзеных больш за 90 тысяч запісаў пра сваіх грамадзянаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.

Пра гэта апавёў начальнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле Бегуна, фармаваньне агульнага сьпісу невыязных неабходна для таго, каб не дапусьціць іх выезд у трэція краіны і «прадухіліць пагрозы нацыянальнай і грамадзкай бясьпецы саюзнай дзяржавы».

Хто можа трапіць у сьпіс невыязных?

Прычыны адмовы ў выезьдзе могуць быць ня толькі такія сур’ёзныя, як, да прыкладу, крымінальная справа ці ўхіленьне ад прызыву ў войска. Апынуцца перад закрытай мяжой можа і той, хто мае даўгі, меў ці мае праблемы з выплатай крэдыту, штрафу, доўга не плаціў алімэнты або істотна пратэрмінаваў камунальныя плацяжы.

Усе гэтыя выпадкі прапісаныя ў законе «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG