У мэдунівэрсытэце пра перавод на дыстанцыйнае навучаньне: «пытаньне прапрацоўваецца»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У рэктараце менскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту сказалі, што пытаньне пра перавод студэнтаў на дыстанцыйнае навучаньне «прапрацоўваецца».

«Пакуль на гэты конт нічога вам не магу сказаць, пакуль пытаньне прапрацоўваецца. Пакуль мы вырашаем іншыя пытаньні», — сказала карэспандэнту Свабоды першы прарэктар Ірына Мароз.

У Тэлеграм-каналах паведамляецца, што з панядзелка БДМУ на два тыдні пераводзяць на дыстанцыйнае навучаньне, а 10-ы інтэрнат, адкуль забралі хворага, зьбіраюцца закрыць на карантын.

Першы прарэктар Ірына Мароз не пракамэнтавала інфармацыю пра закрыцьцё на карантын 10-га інтэрнату.

«Ня ведаю, дзе гэта пішуць. Пакуль не магу даць ніякай інфармацыі».

​
XS
SM
MD
LG