Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У грамадзкім транспарце Магілёўшчыны пераходзяць на беларускамоўныя квіткі


Грамадзкі транспарт

Прадстаўніца ініцыятывы «Ўмовы для мовы» Аліна Нагорная атрымала адказ на свой электронны зварот, накіраваны ў Міністэрства транспарту і камунікацыяў.

У лісьце яна цікавілася, калі Бабруйская друкарня пачне выпуск квіткоў па-беларуску для грамадзкага транспарту Магілёўскай вобласьці.

У адказе, падпісаным намесьнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Руслана Пархамовіча паведамляецца, што яе пытаньне разгледзелі.

Пархамовіч адказвае, што, згодна з законам «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», формы блянкаў зацьвярджаюцца замоўнікамі. Абавязковае выкарыстаньне беларускай мовы гэтым законам не прадугледжана.

Тым ня менш цяпер у філіях «Магілёўаблаўтатрансу» адбываецца замена квіткоў на расейскай мове на аналягічныя па-беларуску. Перайсьці на новы ўзор мяркуецца да 1 чэрвеня, калі закончыцца запас расейскамоўнай прадукцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG