Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва забараніла ўезд усіх легкавых аўтамабіляў зь Беларусі


Памежны кантроль

3-га красавіка ў Літве набыла моц урадавая забарона на ўезд легкавых аўтамабіляў з Расеі і Беларусі. Пасажыры з Латвіі і Польшчы змогуць перамяшчацца праз два памежныя пераходы.

«Пасьля поўначы з Расеі і Беларусі ў Літву не дазваляецца ўезд ні праз адзін кантрольны пункт. На грузавы транспарт гэта не распаўсюджваецца», — адзначыў у камэнтары агенцтву BNS прадстаўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

Дагэтуль пакідалася такая магчымасьць для літоўскіх грамадзянаў, якія перасоўваліся транзытам празь Беларусь і Расею, грамадзян зь відам на жыхарства ці дазволам на працу ў Літве, і хто ехаў на пахаваньне сваякоў.

Цяпер уезд у Літву на легкавых аўтамабілях дазволены толькі праз памежныя пункты Калварыя-Будзіск з Польшчай і Салачай-Грэнцтале на мяжы з Латвіяй. Скарыстацца такой магчымасьцю могуць толькі грамадзяне Літвы, іншаземцы, якія едуць транзытам праз краіну, і іншаземцы, якія маюць від на жыхарства або дазвол на працу ў Літве.

Пацьвярджаецца, што грузавы транспарт па-ранейшаму можа перамяшчацца праз абсталяваныя пункты памежнага кантролю без аніякіх абмежаваньняў, у тым ліку зь беларускага боку.

Карантын у зьвязку з каранавірусам ўведзены ў Літве папярэдне да 13 красавіка. Аднак вялікая імавернасьць таго, што тэрмін падоўжаць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG