Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заснавалі «Мапу дапамогі». Шукаюць, каму цяжка падчас пандэміі і хто можа дапамагчы


Праца лекараў

«Мапа дапамогі» будзе акумуляваць кантакты людзей, якія гатовыя дапамагчы падчас пандэміі, а таксама тых, каму дапамога рэальна патрэбная, распавёў стваральнік мапы, берасьцейскі абласны каардынатар руху «За свабоду» Юры Казакевіч.

«У сувязі з эпідэміяй надыходзяць цяжкія часы, — кажа Юры Казакевіч. — Як бы старанна не „клапацілася“ пра нас дзяржава, нам неабходна самім падумаць пра сябе. У першую чаргу пра старых, малазабясьпечаных, проста слабых людзях. І, вядома ж, лекарах — тых, хто знаходзіцца на пярэднім краі».

Для каардынацыі нізавых ініцыятываў і ўзаемадапамогі стварылі інтэрактыўную «Мапу дапамогi». На ёй ужо ёсьць і будуць дадавацца кантакты людзей і арганізацый, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і каардынаты тых, хто гэтую дапамогу можа аказаць.

«Мапа дапамогі» даступная тут.

Для папаўнення кантактаў існуюць некалькі гугл-формаў.

Заяўкі таксама можна пакідаць у Тэлеграм-чаце для аказаньня дапамогі падчас пандэміі каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG