Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікаў вызваліць затрыманага рэдактара «Ежедневника»


Сяргей Сацук, архіўнае фота

Дэлегацыя Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю заклікала неадкладна вызваліць рэдактара дзелавога выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука і зьняць зь яго крымінальныя абвінавачаньні, а беларускія ўлады — выконваць міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі.

Паводле Эўрапарлямэнту, абвінавачваньне ў даваньні хабару супраць Сацука «сумнеўнае» і караецца пазбаўленьнем волі на 3-10 гадоў.

«Мы лічым, што сёньняшнія абвінавачваньні, высунутыя ў адрас спадара Сацука ў прамой сувязі з гэтым расьсьледаваньнем, тым больш абсурдныя. Спадар Сацук неаднаразова атрымоўваў пагрозы, і, што падазрона, яго арышт адбыўся пасьля таго, як ён публічна раскрытыкаваў легкадумны падыход уладаў да стрымліваньня эпідэміі COVID-19 у Беларусі», – лічаць у Эўрапарлямэнце.

Што здарылася?

Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дяржкантролю 25 сакавіка пад Менскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазьней стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару паўторна, альбо шляхам вымаганьня, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасьля допыту ў ДФР журналіста зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

26 сакавіка фінансавая міліцыя правяла ў офісе «Ежедневника» ператрус, канфіскавалі дакумэнты. Родныя і калегі Сацука зьвязваюць затрыманьне зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Напярэдадні «Эўрарадыё» апублікавала ліст, які Сацук прасіў агучыць у выпадку свайго арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG