Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Праваслаўнай царквы абляцела Беларусь на самалёце бізнэс-клясы, які каштуе $5 млн. Схема маршруту


Схема палёту

У кампаніі BySky, якой належыць паветранае судна, не змаглі пракамэнтаваць палёт.

Перад палётам пра яго Свабодзе расказаў прэс-сакратар Беларускага экзархату Сяргей Лепін. Плянавалася, што 2 красавіка з 9 да 12 гадзін мітрапаліт Павел абляціць Беларусь з галоўнымі сьвятынямі — шанаванымі копіямі іконы Божай Маці Жыровіцкай і Крыжа Эўфрасіньні Полацкай, а таксама крыжам-машчавіком, з малітвай аб спыненьні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

«Палёт адбудзецца, калі з надвор’ем ці іншымі абставінамі ўсё добра будзе», — паведаміў Сяргей Лепін.

Паводле дадзеных сайту flightradar, мітрапаліт Павел скарыстаўся паслугамі беларускай кампаніі BySky, у якой можна арэндаваць лёгкія аднаматорныя самалёты бізнэс-авіяцыі. Згодна з дадзенымі сайту, аблёт межаў Беларусі адбываўся на самалёце швайцарскай маркі Pilatus (мадэль PC-12/47E, кошт каля 5 мільёнаў даляраў). У кампаніі Свабодзе адмовіліся пракамэнтаваць факт аблёту іх самалётам межаў краіны, а таксама магчымы кошт такога маршруту.

Экспэрт, да якога зьвярнулася Радыё Cвабода, ацаніў камэрцыйны кошт такога пералёта ў суму «да 5 тысяч даляраў». Аднак цана такіх паслугаў залежыць ад мноства фактараў, да таго ж падобныя пералёты могуць адбывацца на адмысловых умовах для замоўцы.

З дадзеных сайту flightradar24 вынікае, што мітрапаліт абляцеў усе абласныя цэнтры, сярэдняя вышыня палёту склала прыкладна 3,5 км. Частка тэрыторыі краіны (Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны, напрыклад) засталася па-за маршрутам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG