Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс наяўнага даляра ў Беларусі вырас ад пачатку году на 23% 


Ад 2,1134 да 2,5939 рубля, або на 22,74%, вырас у першым квартале 2020 году сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сьведчыць праведзены БелаПАН маніторынг курсаў, якія выстаўляюцца галоўнымі аддзяленьнямі банкаў.

Так, у студзені даляр падаражэў на 1,29% (да 2,1406 рубля), у лютым — на 4,74% (да 2,2421), у сакавіку — на 15,69%.

Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 14,96% (ад 2,2312 да 2,5650 рубля), продажу — на 16,42% (ад 2,2529 да 2,6228).

Біржавы курс даляра павысіўся за студзень на 1,64% (ад 2,1036 да 2,1380 рубля), за люты — на 4,73% (да 2,2391), за сакавік — на 15,47% (да 2,5856), ад пачатку году — на 22,91%.

Па выніках першага кварталу Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР у росьце афіцыйнага курсу амэрыканскай валюты да нацыянальнай (на 23,71%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG