Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 2 мільярды рублёў за 2 месяцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка склаў 46,8 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам 2020 году на 2 мільярды рублёў (4,5%), паведамляе Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым на 1 сакавіка

  • зьнешні дзяржаўны доўг — 16,9 мільярда даляраў ЗША (зьменшыўшыся з пачатку году на на 1,6%),
  • унутраны — 9,1 мільярда рублёў (з пачатку году павялічыўся на 3,8%).

У адносінах да ВУП на 1 сакавіка дзяржаўны доўг склаў 33,1% (зьнешні — 26,6%, унутраны — 6,5%).

У студзені — лютым 2020 году Беларусь узяла за мяжой пазыкаў на 179,5 мільёна даляраў ЗША, зь іх 88% — у Расеі.

За студзень — люты Беларусь сплаціла 376,2 мільёна даляраў ЗША па зьнешнім доўгу.

Агулам у 2020 годзе Беларусь павінна накіраваць на абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу 2,9 млрд рублёў і 6 млрд — на пагашэньне асноўнага доўгу. Больш за 85% выдаткаў — выплаты на карысьць усходніх крэдытораў (Расея, Кітай і Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця).

23 сакавіка першы намесьнік прэм’ер-міністра Дзьмітры Круты сказаў журналістам пра пляны ўраду ўнесьці прапанову крэдыторам па рэструктурызацыі зьнешніх даўгоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG