Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Антонія Тызэнгаўза


Антоні Тызэнгаўз
Антоні Тызэнгаўз

Падзеі 31 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 сакавіка 1785 году ў Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз, асьветнік Рэчы Паспалітай і горадзенскі староста. Намаганьнямі Антонія Тызэнгаўза Горадня зрабілася месцам працы розных дзяржаўных установаў і шэрагу фабрык.

Таксама ў гэты дзень

1391 — Горадня атрымала магдэбурскае права.

1889 — у Парыжы афіцыйна адкрылася Эйфэлева вежа.

1999 — выйшаў у сьвет адзін з найбольш вядомых навукова-фантастычных фільмаў — «Матрыца».

У гэты дзень нарадзіліся

1685 — Ёган Сэбасьцьян Бах, нямецкі кампазытар

1949 — Зьміцер Санько, беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

1962 — Міхал Вівэг, чэскі пісьменьнік.

У памяці

1727 — памёр Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном, апісаў закон сусьветнага прыцягненьня і так званыя Законы Ньютана, якія заклалі асновы клясычнай мэханікі.

1969 — памёр Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай Шчаглоў-Куліковіч напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG