Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За суткі ў Нямеччыне зафіксавалі 4700 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць выпадкаў заражэньня новым каранавірусам у Нямеччыне за суткі вырасла прыкладна на 4,7 тысячы і дасягнула 57 298. Пра гэта паведаміў у панядзелак Інстытут вірусалёгіі імя Робэрта Коха ў сваёй штодзённай зводцы.

Ад наступстваў захворваньня памерлі 455 чалавек.

Ужо тыдзень ва ўсёй Нямеччыне амаль адсутнічае грамадзкае жыцьцё. Працуюць толькі лякарні, паштовыя аддзяленьні, запраўкі, аптэкі і крамы. У некаторых фэдэральных землях нельга выходзіць на вуліцы бяз важкай прычыны.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Мэта ўраду — максымальна скараціць тэмпы распаўсюджваньня інфэкцыі, каб не перагружаць сыстэму аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG