Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей здаў тэст на каранавірус пасьля кантакту з заражаным


Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў, што ён кантактаваў з носьбітам каранавірусу, таму яму давялося часова абмежаваць свае кантакты. Аднак тэст міністра на COVID-19 адмоўны. Пра гэта ён паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Сапраўды, былі кантакты з носьбітам вірусу, таму лекарамі было прынятае рашэньне выконваць пэўныя абмежаваньні, што я і рабіў. Тэсты былі адмоўныя, таму ўсе нармальна, сёньня нармальны працоўны рэжым», — распавёў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён падкрэсьліў, што гэты час ня быў у 14-дзённай ізаляцыі, а працаваў і кантактаваў з калегамі.

«Імкнуліся абмежаваць гэтыя кантакты па мінімуму. І калегі, з якімі кантактаваў, таксама здавалі тэсты — усё нармальна», — сказаў міністар.

У сярэдзіне сакавіка міністар унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў распавёў журналістам, што добраахвотна пайшоў на карантын на два тыдні, бо наведаў нараду, дзе сярод удзельнікаў быў чалавек, інфікаваны каранавірусам. Па словах міністра, вынікі яго тэстаў адмоўныя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG